Аўтамабіль з падазраванымі на скрыншоце з запісу відэакамер. Фота Baza

Аўтамабіль з падазраванымі на скрыншоце з запісу відэакамер. Фота Baza

Аўтамабіль з меркаванымі злачынцамі быў спынены недалёка ад пасёлка Хацунь каля Бранска, паведамляе Baza.

Maps.google.com

Maps.google.com

 У машыне, паводле папярэдніх звестак, знаходзілася ці чатыры ці шэсць чалавек: чатырох затрымалі.

Затрыманымі аказаліся грамадзяне Таджыкістана. Зараз з імі працуюць супрацоўнікі спецслужбаў — іх правяраюць на дачыненне да тэракту.

Пазней сталі вядомыя асобы чацвярых з шасці меркаваных тэрарыстаў, якія маглі ўчыніць страляніну ў «Крокус Сіці Хол», піша Baza.

1) Насрыдзінаў Махмадрасул — 37 гадоў
2) Ісманаў Рыважыдзін — 51 год
3) Сафолзада Шохінджон — 21 год
4) Назараў Рустам — 29 гадоў.

Усе яны — грамадзяне Таджыкістана. Яны былі зарэгістраваны ў Яраслаўскай, Іванаўскай і Самарскай абласцях. Хто з іх затрыманы — пакуль невядома. Чацвярых іншых зараз шукаюць.

Baza

Baza

Меркаваныя злачынцы могуць мець пры сабе зброю і выбуховыя рэчывы. Пры затрыманні супрацоўнікам паліцыі загадана выконваць меры асабістай бяспекі. На пошукі падазраваных арыентаваны ўвесь асабісты склад.

Чытайце таксама:

Адзін грамадзянін Беларусі знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане пасля тэракту ў «Крокус Сіці Холе»

Тэракт у «Крокус Сіці Холе» пад Масквой. Што вядома на 8:30 раніцы

Першыя фота з «Крокус Сіці Хола» пасля ўваходу ратавальнікаў

ЗША перадавалі Маскве даныя пра падрыхтоўку тэракта

Клас
8
Панылы сорам
8
Ха-ха
8
Ого
12
Сумна
5
Абуральна
20