Пасол запэўніў, што пасольства Беларусі ў Расіі ў сувязі з тэрарыстычнай атакай у падмаскоўным «Крокус Сіці Холе» працягвае працу ў кругласутачным рэжыме. «Наша консульская служба, афіцыйныя прадстаўнікі праваахоўных органаў знаходзяцца на прамой сувязі са сваімі расійскімі калегамі», — сказаў ён.

«Цяпер ідзе працэс высвятлення асобы ўсіх пацярпелых. Паводле наяўнай у пасольстве інфармацыі, адзін грамадзянін Беларусі знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане, за яго жыццё змагаюцца медыкі. Чакаем публікацыі звестак аб загінулых», — дадаў Дзмітрый Круты.

***

Таксама вядома, што трое дзяцей загінулі ў выніку тэракту. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя Падмаскоўя. Паводле апошніх звестак ведамства, колькасць пацярпелых павялічылася да 121. Як мінімум 60 чалавек загінулі.

Тэлеграм-канал «112» са спасылкай на крыніцы паведамляе пра 183 пацярпелых і 82 загінулых у выніку тэракту.

Чытайце таксама:

На абвешчанай у вышук машыне перасоўваліся ўраджэнцы Таджыкістана

Тэракт у «Крокус Сіці Холе» пад Масквой. Што вядома на 8:30 раніцы

Першыя фота з «Крокус Сіці Хола» пасля ўваходу ратавальнікаў

Што вядома пра людзей, якія напалі на «Крокус Сіці Хол»

ЗША перадавалі Маскве даныя пра падрыхтоўку тэракта

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
7
Абуральна
0