Месца падзення самалёта. Фота: Мінабароны Расіі

Месца падзення самалёта. Фота: Мінабароны Расіі

Украіна звярталася да расійскіх прадстаўнікоў па пытанні аб перадачы цел загінулых пры крушэнні самалёта Іл-76 у Белгародскай вобласці, паведаміла РІА Навіны ўпаўнаважаны па правах чалавека ў РФ Таццяна Маскалькова.

«Такая размова была — ці гатовы расійскі бок аддаць целы», — заявіла амбудсмэн.

Па яее інфармацыі, расійскі бок гатовы перадаць целы загінулых.

«Так, гатовыя, для гэтага ўсё неабходнае з пункту гледжання працэдуры маецца… Целы могуць быць перададзеныя паводле працэдур, якія існуюць», — дадала Маскалькова.

Амбудсмэн заявіла, што знаходзіцца на сувязі з упаўнаважаным Вярхоўнай Рады Дзмітрыем Лубінцом. Яна сцвярджае, што ў расійскага боку «ёсць пацверджанні і ўсе ДНК, якія, па заключэнні экспертызы, дазваляюць зрабіць ідэнтыфікацыю асобы» загінулых пры крушэнні самалёта.

***

Ваенна-транспартны самалёт Іл-76 быў збіты 24 студзеня ў раёне сяла Яблонава ў Белгародскай вобласці. Мінабароны Расіі сцвярджала, што на борце былі 65 украінскіх ваеннапалонных, якіх везлі для абмену, і назвала крушэнне тэрактам, абвінаваціўшы ў ім Украіну. Па версіі Следчага камітэта Расіі, самалёт быў збіты ракетай амерыканскага комплексу Patriot, выпушчанай з раёна населенага пункта Ліпцы Харкаўскай вобласці. Пра тое, што Іл-76 збілі ракетай комплексу Patriot, таксама паведамлялі амерыканскія чыноўнікі, нагадвае «Медуза».

Улады Украіны пацвярджалі, што абмен палоннымі рыхтаваўся, але адзначалі, што ў іх няма звестак аб тым, ці былі на борце вайскоўцы Узброеных сіл Украіны. Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны (РНБА) Украіны Аляксей Данілаў пазней заявіў, што ўкраінскіх палонных на борце самалёта не было.

Чытайце таксама:

Кіеў папрасіў Маскву перадаць целы загінулых у катастрофе Іл-76

У Кіеве назвалі сапраўдным спіс палонных для абмену ў дзень крушэння Іл-76

Катастрофа Іл-76 пад Белгарадам: што сцвярджаюць Расія, Украіна і на якія пытанні пакуль няма адказаў

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
4