Мабільны распрацоўшчык Apalon цягам лютага-сакавіка звольніць усю беларускую каманду (100+ чалавек), офіс у Мінску закрыюць, піша Dev.by.

Гэта адбудзецца ў сувязі з продажам прадуктаў Mosaic Group — мацярынскай кампаніі Apalon. Яе інтэлектуальная ўласнасць стала прадметам угоды, пры гэтым каманда — не.

Амерыканская карпарацыя IAC прадае італьянскай Bending Spoons інтэлектуальную ўласнасць, дадаткі і інструменты, створаныя камандай Mosaic Group. Пасля завяршэння ўгоды 330 супрацоўнікаў Mosaic Group застануцца без працы.

Mosaic базуецца ў Нью-Ёрку. Яна была створана пасля паглынання карпарацыяй IAC беларускага мабільнага распрацоўніка Apalon у 2014 годзе. У яе партфоліо таксама ўваходзяць сэрвіс для рэдагавання дакументаў PDF Hero і блакавальнік спам-званкоў RoboKiller.

Што будзе з мінскім офісам

Аб звальненнях супрацоўнікам Apalon паведамілі 10 студзеня на агульным сазвоне, а таксама ў агульнай рассылцы.

— У Mosaic купілі толькі прадукты, усе 330 чалавек ва ўсіх лакацыях, у тым ліку ў Мінску, з канца лютага/пачатку сакавіка застаюцца без працы. Мінскі офіс, як і ўсе астатнія, зачыняюцца. Цяпер асобна з кожным супрацоўнікам праводзяць сустрэчы ў фармаце сам-насам, дзе абмяркоўваюць апошні дзень працы, выплаты і г.д, — распавёў devby адзін з супрацоўнікаў.

Па словах яшчэ аднаго супрацоўніка, у большасці спецыялістаў Apalon апошні працоўны дзень — 16 лютага. Частка людзей застанецца яшчэ на паўмесяца «для перадачы ведаў пакупніку».

У лінктыне ёсць профілі больш 30 спецыялістаў Apalon, якія знаходзяцца ў пошуку новай працы.

Паводле інфармацыі Bloomberg, супрацоўнікі Mosaic, якія страцілі працу, атрымаюць выхадную дапамогу мінімум за 4 месяцы і бонус за 2023 год. Адзін з супрацоўнікаў Apalon пацвердзіў, што ўсім звольненым «выплацяць некалькі заробкаў, а таксама пакінуць працоўныя ноўтбукі».

Хто будзе займацца падтрымкай прадуктаў Apalon (калі будзе), невядома.

Клас
7
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
9
Абуральна
7