Скрын перадачы на Першым расійскім канале

Скрын перадачы на Першым расійскім канале

У выпуску апавядалася пра тое, як былыя муж і жонка вядуць барацьбу за чатырохгадовую малодшую сястру дзяўчынкі, якая паказала жэст аб дапамозе. У праграме маці, у прыватнасці, згадвае пра эпізоды гвалту, аб'ектам якога была яна сама.

Маці Крысціна пасля ў каментары выданню «День во Владимире» сказала, што пайшла на перадачу, бо спадзявалася, што былога мужа пазбавяць бацькоўскіх правоў. А жэст дачка паказала, бо яе пра гэта нібы прасілі самі тэлевізійнікі на выпадак, калі яна будзе запінацца.

«Я больш нікому не веру! Я сама выйду на праваахоўныя органы і даб'юся справядлівасці,

а карэспандэнты разам з вядучымі Першага канала панясуць перад законам адказнасць за тое, што вырашылі нажыцца на нас з дзецьмі, спецыяльна папрасіўшы маю дачку паказаць гэты жэст, калі яна пачне запінацца, каб перазняць»,

— сказала маці Крысціна.

Гэты жэст (дзяўчынка працягнула руку за спінай у малодшай сястры, раскрыла далонь, сагнула вялікі палец, а затым ахапіла яго іншымі) лічыцца сігналам аб дапамозе. Ці ведала дзяўчынка яго значэнне, невядома. Яна паўтарыла жэст у кадры некалькі разоў у той час, калі расказвала, як любіць маму.

Чытайце таксама:

На расійскім тэлеканале дзяўчынка паказала жэст, які лічыцца міжнародным сігналам аб дапамозе

Клас
3
Панылы сорам
17
Ха-ха
3
Ого
21
Сумна
10
Абуральна
11