Фота: AP Photo / Tatan Syuflana

Фота: AP Photo / Tatan Syuflana

Кампаніі належыць больш за 400 брэндаў, прадукцыя выпускаецца на 280 прадпрыемствах, сярод якіх Domestos, Axe, Rexona, Dove, Calve, Rama, Brooke Bond, Lipton, Crème Bonjour, CIF, Knorr, Sunsilk, Timotei, CLEAR, «Чыстая лінія» і іншыя.

Падставай стала тое, што, працуючы ў Расіі, кампанія плаціць значныя падаткі ў расійскі дзяржбюджэт, чым падтрымлівае эканоміку агрэсара і робіць свой унёсак у працяг вайны Расіі супраць Украіны, як лічыць Нацыянальнае агенцтва.

Адзначаецца, што ў Расіі ва Unilever працуе больш за 3000 супрацоўнікаў. У 2022 годзе на долю расійскага бізнэсу прыйшлося 1,4% абароту Unilever і 2% яе чыстага прыбытку, які ў 2022 годзе вырас на 24,9% у параўнанні з 2021-м і склаў €8,03 млрд. Выручка кампаніі вырасла да €60,1 млрд (+14,5%). Продаж Unilever вырас ва ўсіх катэгорыях, больш за ўсё — продаж касметыкі (+20,8%).

Пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну кампанія паабяцала прыпыніць імпарт і экспарт сваёй прадукцыі ў Расію і з яе, а таксама спыніць усе медыйныя і рэкламныя выдаткі. Аднак на працягу года вайны прыбытак Unilever Russia падвоіўся з 4,8 млрд рублёў (€56 млн) у 2021 годзе да больш за 9,2 млрд рублёў (€108 млн) у мінулым годзе.

Падаткаў у бюджэт РФ за 2022 год ТАА «Юнілевер Русь» заплаціла каля $50 млн.

Клас
43
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
16