фота Арцёма Гарбацэвіча
Больш за 300 чалавек пратэставалі на плошчы Леніна ў Баранавічах.
Да пратэстоўцаў прыехаў старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
Палымяная прамова абуранага беларуса ў Баранавічах.
Мужчына мае вышэйшую адукацыю ў сферы міжнароднай эканомікі, ведае некалькі замежных моваў, працаваў у Індыі.
Ён наракае на тое, што можа знайсці сабе работу ў любой краіне свету, але не можа знайсці дома — у Баранавічах.
У Баранавічы прыехалі з суседніх невялікіх гарадоў: з Нясвіжу, Івацэвіч, Ляхавіч.
Выйшлі простыя рабацягі, якія не ўмеюць прыгожа гаварыць, таму пра набалелае казалі проста: «На заводах грошай не плоцяць, адпраўляюць на «канікулы» за свой рахунак».
Прыйшла жанчына з размаляванымі шарыкамі. За 2015 год ёй плаціць падатак не трэба, казала яна, але за 2016 давядзецца.
У яе бацька хворы на рак, жанчына не мае як яго пакінуць, а лішніх грошай, канечне, няма — трэба дарагія лекі. Яна назвалася «Грамадзянкай Рэспублікі Беларусь».
«У 2006-м нас разагналі, у 2010-м разагналі, а ў 2017-м не разгоняць, 2017 — год перамен! Невыносна ўжо жыць так. Мы хочам ствараць сем'і, жыць дома. Але няма як! Паглядзіце на палякаў — чаму яны не кідаюць свае сем'і на 30 дзён, каб ехаць за грашыма на вахту ў іншую краіну? Чаму яны ў сябе зарабляюць, а мы не? Жыве Беларусь!», — вось як казалі маладыя людзі ў Баранавічах.
Пасля пратэсту, калі людзі разыходзіліся, нейкі юнак спытаўся, навошта яны выходзілі.
Яму хутка патлумачыў адзін прадпрымальнік.
Больш за 2000 чалавек выйшлі на шэсце і мітынг у Віцебску, 1500 — у Бабруйску, 300 — у Брэсце.
Самымі папулярнымі лозунгамі былі «Баста!» і «Не дэкрэту нумар тры! Лукашэнка, ухадзі!»