Гэта калонія №14 у пасёлку Навасады ў Барысаўскім раёне.
«Пакуль Аляксандар у каранціне. Звестак ад яго няшмат, але пасля каранціну сувязь з ім адновіцца і можна будзе яму дасылаць лісты», — паведаміла актывістка грамадскай ініцыятывы Таццяна Кім, якая апякуецца палітвязнямі.
***
9 красавіка 2012 года Аляксандр Малчанаў быў асуджаны на паўтара года калоніі ўзмоцненага рэжыму за крадзеж металалому з тэрыторыі завода. У судзе Малчанаў паведаміў, што зарабляў продажам металалому на жыццё, бо яго нікуды не бралі на працу, калі даведваліся, што раней ён быў асуджаны за ўдзел у падзеях 19 сьнежня 2010 года.
У 2011 годзе за Плошчу Аляксандр Малчанаў быў асуджаны на 3 гады зняволення, на пачатку восені Аляксандр Лукашэнка яго памілаваў.
У чэрвені ў Барысаве памерла маці вязня -- Галіна Малчанава.
0
0
0
0
0
0