Спрошчаны парадак накіравання ў службовыя камандзіроўкі за мяжу службовых асоб дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый.Адпаведны загад (№ 602) падпісаў 27 снежня Аляксандр Лукашэнка.
Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, асноўнае змяненне ў палажэнне аб парадку накіравання ў службовыя камандзіроўкі за мяжу ў тым, што рашэнне па дадзеным пытанні будзе прымацца не прэзідыумам Савета міністраў, а прэм'ер-міністрам або кіраўнікамі адпаведных дзяржаўных органаў.
Пры гэтым захоўваецца неабходнасць атрымання згоды Лукашэнкі на прыняцце рашэнняў аб камандзіраванні за мяжу намеснікаў прэм'ер-міністра і кіраўнікоў дзяржаўных органаў. Гэта забяспечыць аператыўнае прыняцце рашэнняў і скарачэнне службовай перапіскі па дадзеным пытанні.
Указ уступае ў сілу праз 10 дзён пасля яго афіцыйнай публікацыі.
0
0
0
0
0
0