Урад Казахстана выплаціць сем'ям загінуўшых у выніку народных хваляванняў у горадзе Жанаазэн па 1 мільёне тэнге (больш за $ 6,5 тысяч).
Грамадзяне, якія былі параненыя, атрымаюць па 500 тысяч тэнге (крыху менш за $ 3,5 тысячы).
16--17 снежня ў горадзе Жанаазэні і пасёлку Шэтпе Мангістаўскай вобласці прайшлі масавыя хваляванні пасля паўгадавога страйку нафтавікоў з прычыны нізкага заробку. Па версіі ўладаў загінулі 16 чалавек і звыш 100 атрымалі раненні.
Праваабаронцы заяўляюць, што гэтыя лічбы заніжаныя ў разы.
На відэазапісах, выкладзеных у інтэрнэт, былі кадры, як спецназ расстрэльвае грамадзян, што ўцякаюць, а затым дабівае параненых дубінкамі.
0
0
0
0
0
0