У адрозненне ад мінулых разоў, сёння пратэстоўцы збіраліся на цэнтральных плошчах гарадоў. Іх былі дзясяткі, але не сотні і тысячы, як у чэрвені.

 Аляксандру Ластоўскаму падарылі фота з акцыі 13 ліпеня.

Аляксандру Ластоўскаму падарылі фота з акцыі 13 ліпеня.

 Зачыстка Плошчы.

Зачыстка Плошчы.

 Палкоўнік Яўсееў загадвае ўсім адысці.

Палкоўнік Яўсееў загадвае ўсім адысці.

 Апладысменты на Плошчы.

Апладысменты на Плошчы.

 Ланцуг спецназаўцаў выціскае людзей з Кастрычніцкай.

Ланцуг спецназаўцаў выціскае людзей з Кастрычніцкай.

 Апладысменты каля гатэля «Еўропа».

Апладысменты каля гатэля «Еўропа».

 Людзі ідуць ад «Еўропы» у бок кінатэатра «Перамога».

Людзі ідуць ад «Еўропы» у бок кінатэатра «Перамога».

 Святар ідзе на службу і апладзіруе разам з народам. Людзі вітаюць яго.

Святар ідзе на службу і апладзіруе разам з народам. Людзі вітаюць яго.

 Дэманстранты вярталіся вуліцай Леніна.

Дэманстранты вярталіся вуліцай Леніна.

 Дэманстранты вярталіся вуліцай Леніна.

Дэманстранты вярталіся вуліцай Леніна.

 На падыходзе да праспекта Незалежнасці

На падыходзе да праспекта Незалежнасці

 Затрыманне, Мінск, 20 ліпеня.

Затрыманне, Мінск, 20 ліпеня.

 Затрыманне, Мінск, 20 ліпеня.

Затрыманне, Мінск, 20 ліпеня.

 Пацаны, валім адсюль.

Пацаны, валім адсюль.

 Затрыманне, Мінск, 20 ліпеня.

Затрыманне, Мінск, 20 ліпеня.

Да прыкладу, у Мінску пратэстоўцаў было да сотні, у Маладзечне — каля дзесяці чалавек, у Гродне і Брэсце — некалькі дзясяткаў. Гэта нашмат менш, чым пры канцы чэрвеня, калі ў Мінску выходзілі тысячы, а ў рэгіёнах — сотні людзей. Людзі выплеснулі сваю энэргію і раз’ехаліся на адпачынкі.

20.15

Каля 10 чалавек у цывільным патрабуюць спыніць малітву за палітвязняў каля Чырвонага касцёла на Плошчы Незалежнасці, у якой бяруць удзел 15 чалавек.

20:09

За Чырвоным касцёлам у аўтазак грузяцца пачкамі ціхары. Чалавек 40–45.

20:05

Яўген Іванюк даслаў смс-аку з аўтазака: «Нас 16. Едзем у Цэнтральны». У тым ліку і Алена Ліхавід.

19:46
Яшчэ затрымалі 4 чалавек, прычым затрыманы мужчына, які даваў інтэрв’ю на Плошчы і якога асабіста папярэджваў Яўсееў. Каля «Перамогі» каля яго спыніўся аўтобус, і яго проста зацягнулі ў яго.

Сярод затрыманых — мама Мікіты Ліхавіда Алена.

Невядомы чалавек у цывільным скамандаваў іншым невядомым у цывільным не чапаць журналістаў, а толькі забіраць «наш кантынгент». Людзі ў цывільным не давалі здымаць аднаму з фотакарэспандэнтаў. Затрыманы Зьміцер Буянаў, сын журналісткі Любові Луневай.

Ля кінатэатра стаіць прадстаўнік Генпракуратуры. Ён адмовіўся назвацца, сказаўшы, што знаходзіцца тут для назірання за тым, што адбываецца і «захаваннем законнасці». Пры гэтым ён пачаў спрачацца з адным з невядомых, які аддае загады людзям у цывільным, якія праводзяць затрыманні.

Каля ГУМа ў аўтазак запіхалі каля 10 чалавек.

відэа з апладысментамі

19:38

Пакуль усе спыніліся каля кінатэатра «Перамога» (Інтэрнацыянальная/Камсамольская). Затрыманыя яшчэ 4 чалавекі, у тым ліку фатограф па імені Цімох. Людзей засталося мала, у асноўным журналісты. Міліцыя ўгаворвае іх разысціся.

19:33

Насупраць гатэля «Еўропа» пачаліся затрыманні. У аўтобус запіхнулі 4, 5, 6 чалавек. Аўтобус ад’язджае.

Ацалелыя адпраўляюцца «агародамі» з Інтэрнацыянальнай на праспект Незалежнасці.

19:32

За Палацам Рэспублікі спецназаўцы пачаліся самі грузіцца ў аўтобусы. З музея Вялікай Айчыннай вайны выйшлі два чалавекі ў цывільным з маладым хлопцам. Але яму ўдалося збегчы.

19:26

Людзі пачынаюць зноў пляскаць. Міліцыя раздзяліла групы на дзве. Адну групу адагналі ў бок гатэля «Еўропа», другую групу гоняць уніз вуліцай Інтэрнацыянальнай у бок Свіслачы.

У раёне гатэля «Еўропа» пакуль усё спакойна, людзі пляскаюць у далоні.

19:24

У цэнтр Плошчы падагналі тры мікрааўтобусы без нумароў, на Плошчы засталіся людзі.

Журналістаў адганяюць у бок Нямігі, таму яны не бачаць, што адбываецца ў цэнтры плошчы.

19:23

Людзі адыходзячы апладзіруюць, міліцыянты нікога пакуль не хапаюць.

19:18

Паасобныя машыны сігналяць, але вельмі рэдка. Зараз адзін з джыпаў спыніла ДАІ.

За Палаца Рэспублікі выскачыла чалавек 20 спецназаўцаў у чорным, яны адцясняюць людзей.

Яўсееў у твар фотакару НН Сяргею Гудзіліну заявіў: «Я не бачу, што вы журналіст. Вы — бандыт».

19:17

Намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама Яўсееў абвяшчае супрацоўнікам інфармацыйнай групы, што збірацца забаронена і акцыя несанкцыянаваная, журналістам камандуюць адысці на 100 метраў убок.

Цяпер тое самае абвяшчае і Ластоўскі.

Па рацыях панеслася «Падавайце машыны!».

19:16

Каля «нулявога кіламетра» пачынаюць збірацца людзі. Зараз іх каля 30 чалавек + некалькі дзясяткаў журналістаў.

Іх атачылі супрацоўнікі ў цывільным з рацыямі. Пакуль усё спакойна.

19:05

Зноў загад па рацыі, каб людзі не стаялі на прыступках універсама Цэнтральны. Машыны з вуліцы Энгельса не пускаюць на праспект заварочваючы. На Плошчы пачынаюць збірацца людзі.

19:01

На праспекце з’явіліся першыя машыны. Яны едуць з апушчаным шклом, з іх даносіцца песня Цоя «Перамен».

Па рацыі прайшоў загад ісці па вуліцы Леніна і адпраўляць людзей направа ці налева, каб не стаялі ўздоўж праспекта.

На плошчы Перамогі супрацоўнік ДАІ прапускае ў бок Кастрычніцкай толькі аўтобусы і маршрутныця таксі.

Першае відэа: Кастрычніцкая плошча перад акцыяй

18:57

Ластоўскага спыталі, што гэта асобы ў цывільным, якія затрымліваюць людзей на акцыях. Ластоўскі адказаў, што на 80% упэўнены, што гэта людзі з органаў, але дакладна сказаць не можа.

Таксама Ластоўскаму падарылі здымак у рамцы, дзе ён стаіць падчас адной акцыі ў атачэнні журналістаў на Плошчы Якуба Коласа 13 ліпеня.

18:46

З’яявіўся начальнік прэс-службы Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі і яго некалькі калегаў і сініх камізэльках. Ластоўскі выказаў спадзяванне, што сёння абыдзецца без затрымання журналістаў, праўда, журналісты павінны мець пасведчанні.

Ён таксама зазначыў, што калі на Плошчы пачнецца несанкцыянаваная акцыя, журналісты павінны адысці ў бяспечнае месца.

18:25

Сярэдняя паласа праспекта у бок цырка і ў бок Плошчы Незалежнасці перакрыта. Па баках праспекта стаяць фізічна дужыя маладыя людзі ў цывільным. На Кастрычніцкай плошчы людзей няма, але і турнікетаў таксама.

Але ж не… Турнікеты складзіраваны каля Палаца прафсаюзаў.

18:23

На Інтэрнацыянальнай шэсць аўтобусаў з ціахарамі, 3 мікрааўтобусы, 1 эвакуатар.

17:35

«Сходку» людзей у цывільным назіраў сёння ла гатэля «Юбілейны» наш калега.

За гатэлем стаяла з дзясятак уазікаў з нумарамі розных рэгіёнаў, напакаваныя брытагаловымі асобамі. Праз нейкі час усе яны павылазілі з УАЗікаў (чалавек 40, узрост ад 25 да 40 гадоў) і атрымалі інструкцыі ад міліцыянераў высокіх чыноў.

17:28

Каля крамаў уздоўж праспекта назіраецца вялікая колькасць фізічна дужых маладых людзей у цывільным. Яны перакусваюць.

* * *

Арганізатары — кіраўнікі суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» заявілі, што ў адрозненне ад двух папярэдніх акцый, сённяшняя мае вярнуцца на Кастрычніцкую плошчу.

Менавіта з Кастрычніцкай плошчы і пачыналіся маўклівыя пратэсты, але, пасля таго як улада стала ўжываць сілу, арганізатары сталі шукаць іншыя варыянты. Людзі збіраліся на Прывакзальнай плошчы, на цэнтральных пунктах раёна, гулялі па праспекце. Аднак найбольш масавай па-ранейшаму застаецца акцыя 22 чэрвеня на Кастрычніцкай плошчы.

У рэгіёнах акцыі таксама пройдуць на цэнтральных плошчах гарадоў. Мінулы раз арганізатары шукалі іншыя пляцоўкі.

***

На ранейшыя маўклівыя акцыі — 8, 15, 22, 22, 29 чэрвеня, 3, 6, 13 ліпеня — выйшлі сотні і нават тысяч людзей у розных раёнах і гарадах. Пра Народныя гулянні пратэсту паведамлялі найбольшыя сусветныя СМІ.

Лукашэнкаўцы гэтымі гуляннямі страшна раздражніліся, прапаганда прыкладае ўсе высілкі, каб іх дыскрэдытаваць.

Гэтыя мірныя і вясёлыя акцыі пратэсту сарвалі шырму ўсенароднай падтрымкі рэжыму. Удзельнікі пратэстаў у маўклівай ці апладысментавай форме выказваюць сваё жаданне эканамічных і сацыяльных перамен у краіне, дзе ўжо 17 гадоў аднаасобна кіруе Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?