Навукоўцы ўпершыню выпрабавалі на чалавеку вакцыну супраць раку мозгу. Прэпарат укалолі пацыенту са смяротнай формай анкалагічнага захворвання. Вакцына выклікала наймацнейшы імунны адказ — гэта значыць, імунітэт пацыента стаў актыўна атакаваць ракавыя клеткі.

Прэпарат стварылі шляхам здабывання генетычнага матэрыялу, то-бок РНК, з пухліны пацыента з гліябластомай — агрэсіўным тыпам раку. Затым РНК была рэпліцыраваная для стварэння вакцыны з мРНК. Яна ўяўляе сабой узор таго, што знаходзіцца ўнутры кожнай клеткі, уключаючы пухлінныя клеткі, паведамляе livescience.com.

Даследаванні праводзяцца ва Універсітэце Фларыды камандай пад кіраўніцтвам дзіцячага анколага Эліяса Сэйара. Раней вакцыны былі накіраваныя на стварэнне імуннага адказу на невялікую колькасць клетак пухлін у розных пацыентаў. Такія прэпараты ствараюцца вельмі доўга, а пухліна пасля выдалення або біяпсіі ўмее адаптавацца і зніжаць эфектыўнасць прэпарата.

Новы метад, пабудаваны на распрацоўках, якія ўжываліся для стварэння вакцыны супраць COVID-19, дазваляе ствараць больш буйныя наначасціцы, якія правакуюць больш сур'ёзны імунны адказ.

Самае важнае — на стварэнне такой вакцыны ідуць усяго некалькі дзён, таму ракавыя клеткі не паспяваюць адаптавацца. Акрамя таго, на думку навукоўцаў, такую вакцыну можна часта абнаўляць.

Даследаванне знаходзіцца на ранняй стадыі, пасля прэпарат выпрабуюць на большай колькасці пацыентаў.

Чытайце таксама:

Арангутан змог залячыць рану пры дапамозе лекавай расліны. Такое ў дзікай прыродзе адбылося ўпершыню

Беларусаў бясплатна вакцынуюць ад яшчэ дзвюх хвароб

У Беларусі сёлета плануюць запусціць вытворчасць вакцыны ад раку. Калі ўсё атрымаецца

Лукашэнка сцвярджаў, што кавід можа быць «лекам» ад анкалогіі. А што пра ўплыў кавіду на рак пішуць у свеце?

Навукоўцы апісалі магчымую першапрычыну раку

Навукоўцы: Лячэнне раку расліннымі прэпаратамі можа зашкодзіць

Клас
36
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
2