Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Фота: Maxym Marusenko / NurPhoto via Getty Images

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Фота: Maxym Marusenko / NurPhoto via Getty Images

Захаванне ўсебаковай падтрымкі Еўрапейскім Саюзам незалежнасці Украіны, у тым ліку яе намаганні па членстве ў ЕС, будзе прыярытэтам еўрапейскай палітыкі ўрада, заявіў кіраўнік Радаслаў Сікорскі. 

«Расія хлусіць пра нібыта планы Польшчы анексаваць частку Украіны. Данбас — гэта Украіна; Крым — гэта Украіна. Львоў, Валынь, былая Усходняя Галічына — гэта таксама Украіна. Таму паўтараю, каб і ў Крамлі пачулі: Львоў — гэта Украіна», — сказаў кіраўнік МЗС, выкарыстоўваючы ўкраінскае, а не польскае вымаўленне назвы Львова. 

Ён падкрэсліў, што расійскія лідары і прапагандысты хочуць увесці палякаў у канфлікт з украінцамі. 

Сікорскі зазначыў, што для павышэння эфектыўнасці сваіх дзеянняў Польшча далучылася да дэкларацыі краін G7 аб узаемных доўгатэрміновых абавязацельствах перад Украінай. Ён падкрэсліў, што як суседняя краіна, вайсковы, гуманітарны і энергетычны хаб, яна хоча разам фармаваць гэтыя абавязацельствы, а не назіраць збоку, пакуль гэта робяць іншыя.

Беларуская прапаганда і, у тым ліку, Аляксандр Лукашэнка таксама неаднаразова казалі пра нібыта планы Польшчы анексаваць тэрыторыі Украіны.

Чытайце таксама:

Сікорскі: Лукашэнка павінен даказаць самастойнасць, каб весці палітыку паміж Расіяй і Захадам

Туск: Спецслужбы Беларусі і Расіі актывізавалі спробы ўмяшання ў выбары ў Еўрапарламент

Шэнген для беларусаў: магчымыя варыянты, кошт пытання і гісторыі з жыцця

Клас
13
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0