Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Белстат апублікаваў статыстыку ўжывання алкаголю ў Беларусі ў першым квартале 2024 года.

Дынаміка продажу гарэлкі ў параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года адмоўная: беларусы купілі на 2,2% гэтага напою менш, чым год таму. У першым квартале 2024 года было прададзена 1867,6 тыс. дэкалітраў гарэлкі, у мінулым годзе гэты паказчык склаў 1909,9 тыс. дэкалітраў.

Аналагічны трэнд заўважаны і ў продажы вінаградных і пладовых вінаў: яны скараціліся на 3,8% і 2,5%. Затое беларусы пілі больш пеністых вінаў і каньяку — продажы выраслі на 5,4% і 8,7% адпаведна.

Найбольшы рост паказалі слабаалкагольныя напоі — продажы падраслі адразу на 12,1%.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0