Абмеркаванне прапаноў чакаецца на гэтым тыдні ў Еўракамісіі з удзелам прадстаўнікоў усіх 27 краін Еўрасаюза. Паводле адной з крыніц «Радыё Свабода», не ўсе з іх, хутчэй за ўсё, будуць ухваленыя.

Прапануецца пашырыць спіс высокатэхналагічных тавараў, экспарт якіх у Беларусь будзе забаронены. У прыватнасці, прапануецца забараніць:

  • Экспарт у Беларусь тавараў, якія павялічваюць прамысловы патэнцыял;
  • Экспарт так званых «прадметаў раскошы»;
  • Экспарт тавараў для авіяцыйнай і аэракасмічнай прамысловасці;
  • Экспарт тавараў для нафтагазавай прамысловасці;
  • Экспарт тавараў і тэхналогій для мараходнай прамысловасці.

Таксама прапануецца забараніць уезд у Еўрасаюз прычэпаў і паўпрычэпаў, зарэгістраваных у Беларусі, і пашырыць забароны для фінансавага сектара Беларусі — у прыватнасці, на прыём дэпазітаў з Беларусі.

Адзначаецца, што апошнім часам Беларусь значна нарасціла імпарт шэрагу тавараў, у тым ліку аптычных прыбораў і дэталяў для грузавікоў, а гэтыя тавары могуць выкарыстоўвацца Расіяй у яе вайне супраць Украіны.

Чытайце таксама:

Швецыя анансавала эмбарга на пастаўкі расійскага звадкаванага прыроднага газу і санкцыі супраць нафтавых танкераў

Бізнэсмена Уладзіміра Балабановіча пачынаюць судзіць за «заклікі да санкцый»

У Швецыі зацікавіліся загадкавым танкерам бізнэсоўцаў, звязаных з Лукашэнкам

Клас
14
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1