Уладзімір Зяленскі. Фота: AP

Уладзімір Зяленскі. Фота: AP

На думку Зяленскага, тое, што адбылося, Пуцін і яго прыхільнікі будуць спрабаваць зваліць на некага іншага. 

«Гэта ўжо было. І ўзарваныя дамы былі, і расстрэлы, і выбухі. І заўсёды яны абвінавачваюць іншых», — падкрэсліў Зяленскі.

«Яны прыйшлі ва Украіну, спальваюць нашы гарады — і Украіну ж спрабуюць абвінаваціць. Яны катуюць, гвалтуюць нашых людзей — і іх жа абвінавачваюць. Яны сюды, на ўкраінскую зямлю, нагналі сотні тысяч тэрарыстаў сваіх, ваююць супраць нас, і ім усё роўна, што адбываецца ўнутры іх жа краіны», — звярнуў увагу ён.

«Учора яшчэ ўсё гэта адбылося, і гэтая нікчэмнасць Пуцін, замест таго каб займацца сваімі грамадзянамі Расеі, звяртацца да іх, суткі маўчаў — думаў, як гэта прыцягнуць да Украіны», — абураецца ўкраінскі прэзідэнт.

Ён выказаў упэўненасць, што тэрарысты заўсёды павінны прайграваць, і што «мы павінны ўсім светам абараняцца ад тых, хто лічыць людзей проста расходным матэрыялам».

Чытайце таксама:

Тэракт у «Крокус Сіці Холе» пад Масквой. Што вядома па стане на вечар суботы

Пуцін пра ўдзельнікаў тэракту: Яны спрабавалі рухацца ў бок Украіны

У Крамлі далі ўказанне дзяржаўным і лаяльным уладзе СМІ падкрэсліваць у тэракце «ўкраінскі след»

Клас
86
Панылы сорам
12
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
5
Абуральна
40