12-гадовая Яна з Краматорска прабегла Бостанскі марафон на пратэзах. Дзяўчынка пазбавілася абедзвюх ног ніжэй за калена ў красавіку 2022 года падчас ракетнага ўдару расійскіх войскаў па вакзале ў Краматорску, піша «Настоящее время».

Яна вырашыла паўдзельнічаць у марафоне, каб сабраць грошы на дапамогу салдату УСУ, які страціў нагу на фронце. За тры дні яна атрымала 15 000 даляраў ахвяраванняў.

Падрыхтоўку да Бостанскага марафона дзяўчынка пачала больш чым за два месяцы да падзеі. Яна трэніравалася чатыры разы на тыдзень: двойчы ў Нацыянальным рэабілітацыйным цэнтр, і яшчэ два — на стадыёне «Дынама» ў Львове.

«Я перажыла вельмі цяжкія моманты і цяпер рада, што магу хадзіць і бегаць. Вядомы амерыканскі пратэзіст Пітэр Гарш падарыў мне бегавыя пратэзы, і з таго моманту я зноў палюбіла бег. Праз тыдзень у мяне будзе першы марафон, але ў мяне класныя рэабілітолагі і трэнеры, якія займаюцца са мной і прымушаюць працаваць.

Мяне падтрымлівае мая сям'я: мая мама, брат, пляменніца, сястра. Перад Бостанскім марафонам на пяць кіламетраў, я крыху хвалююся, але веру, што ў мяне ўсё атрымаецца, і я хачу быць прыкладам для іншых людзей», — распавядала Яна падчас адкрытай трэніроўкі.

Сям'я юнай марафонкі пацярпела падчас расійскага ракетнага ўдару па чыгуначным вакзале Краматорска 8 красавіка 2022 года. Тады па станцыі, на якой знаходзілася больш за 4 тысячы чалавек, якія чакалі эвакуацыі, выпусцілі ракету «Кропка-У» з касетнымі боепрыпасамі. Тады загінулі 57 чалавек.

Чытайце таксама:

Брытанец год бег праз усю Афрыку, каб справіцца з алкагалізмам

Самы хуткі марафонец у свеце загінуў у аўтакатастрофе

Павольныя трэніроўкі з нізкай інтэнсіўнасцю — досвед спартоўцаў-чэмпіёнаў паказаў, што гэта працуе найлепш

Клас
18
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
9
Абуральна
2