Усяго ў рэйтынг увайшлі 30 гарадоў, а ўзначалілі яго два ўкраінскія населеныя пункты — Дняпро і Адэса, а следам за імі, на трэцім месцы, ідзе наш Мінск. 

Больш беларускіх гарадоў у гэтым рэйтынгу няма, а з украінскіх прысутнічаюць яшчэ тры — Харкаў (5-е месца), Кіеў (8-е) і Львоў (13-е).

З расійскіх гарадоў у яго ўвайшлі геаграфічна азіяцкі Навасібірск (7-е месца), Санкт-Пецярбург (12-е), Масква (14-е) і Ніжні Ноўгарад (22-е).

З польскіх гарадоў найбольшыя праблемы ў Лодзі (11-е месца), пасля ідуць Гданьск (17-е), Познань (19-е), Уроцлаў (22-е), Кракаў (24-е) і Варшава (26-е). 

Гарады краін Балтыі ў 30-ку па версіі Numbeo не патрапілі, а сталіца Малдовы Кішынёў займае 9-е месца. 

Праўда, не варта да гэтага рэйтынгу ставіцца надта сур'ёзна, улічваючы даволі сумнеўную метадалогію яго складання. База даных Numbeo збірае даныя для некалькіх рэйтынгаў гарадоў па наступных паказчыках: індэкс кошту жыцця, цэны на нерухомасць, бяспека, ахова здароўя, дарожны рух, узровень забруджвання і г.д. Пры зборы даных за аснову прымаюцца ацэнкі карыстальнікаў платформы.

У выпадку з рэйтынгам крымінальных гарадоў у карыстальнікаў просяць адказаць на пытанне аб узроўні злачыннасці і бяспекі ў іх гарадах. На аснове гэтых адказаў і фарміруецца рэйтынг, то-бок ён вельмі суб'ектыўны. 

Дастаткова сказаць, што па выніках мінулага года Мінск увогуле займаў 1-е месца. 

Чытайце таксама:

У Беларусі самае таннае таксі ў Еўропе

Мінск увайшоў у топ самых танных для жыцця гарадоў Еўропы

Беларусь увайшла ў топ-5 краін з найменшымі цэнамі на яблыкі

Клас
13
Панылы сорам
20
Ха-ха
19
Ого
10
Сумна
4
Абуральна
16