Мінск. Фота з сацсетак

Мінск. Фота з сацсетак

Днямі аналітычная платформа Numbeo абнавіла рэйтынг гарадоў свету па цане жыцця ў іх. Мінск у глабальным спісе апынуўся на 334-й пазіцыі з 362 гарадоў.

Акрамя таго, эксперты назвалі самыя дарагія і танныя для жыцця гарады Еўропы. У абноўленым спісе — 173 пазіцыі.

Расійскі горад Перм і беларуская сталіца ўзначальваюць рэйтынг самых танных гарадоў: індэкс кошту жыцця ў іх аказаўся аднолькавым — 27,9. Працягваюць спіс гарады Украіны і Расіі. У першай дзясятцы, да прыкладу, адзначыліся Львоў (індэкс кошту жыцця — 28, 4), Растоў-на-Доне (28, 6), Уфа (29, 8).

Траплянне Мінска ў спіс самых танных еўрапейскіх гарадоў шмат у чым абумоўлена скарачэннем колькасці аналізаваных населеных пунктаў. У папярэднім даследаванні (лета 2023 года) разглядалася кошт жыцця ў 244 гарадах Еўропы, і Мінск тады апынуўся па-за межамі першай дваццаткі самых танных гарадоў.

Самымі дарагімі гарадамі Еўропы ў 2024 годзе прызнаныя швейцарскія Цюрых (індэкс кошту жыцця — 122,2), Базэль (121,8), Лазана (117,9), Жэнева (109,6), Берн (107,6). У топ-10 таксама ўвайшлі ісландскі Рэйк'явік (89,4), нарвежскія Транхейм (86,3), Берген (85,2) і Ставангер (82,8), брытанскі Лондан (81,9).

Самы высокі індэкс арэнднай платы зафіксаваны ў Лондане, а самая танная арэнда жылля — ва Уфе. Купля прадуктаў харчавання даражэй за ўсё абыдзецца ў Базэлі і Цюрыху. Найменшае значэнне прадуктовага індэкса — у Растове-на-Доне, Самары, Краснадары і Мінску.

Што тычыцца сусветнай дзясяткі самых дарагіх гарадоў, то яна такая:

  • Гамільтан (Бермудскія астравы);
  • Цюрых (Швейцарыя);
  • Базэль (Швейцарыя);
  • Лазана (Швейцарыя);
  • Сан-Хасэ (ЗША);
  • Жэнева (Швейцарыя);
  • Сан-Францыска (ЗША);
  • Берн (Швейцарыя);
  • Вашынгтон (ЗША);
  • Нью-Ёрк (ЗША).

Найтаннейшыя ж — тры пакістанскія гарады: Ісламабад, Лахор і Карачы.

Чытайце таксама:

Наваполацк, Баранавічы, Гомель — самыя рэпрэсаваныя гарады Беларусі

«Галоўнае, чаго нам не хапае — еўрапейскіх гарадоў». Расійскія тураператары расказалі, чаму расіян вабіць заходняя Беларусь

Які горад жыхары Беларусі лічаць найлепшым для жыцця? Спойлер: гэта не Мінск

Клас
5
Панылы сорам
4
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
5