Адзін з аб'ектаў быў былой казармай яшчэ царскіх часоў, размешчанай на вуліцы Брэсцкіх дывізій, 15а. Двухпавярховы будынак з чырвонай цэглы быў пабудаваны да 1917 года і вызначаўся не толькі моцай каменнага мура, але і памерамі — 3333 «квадраты».

Будынак выстаўляўся на аўкцыён і раней. У 2022-м за яго хацелі больш за 2,5 млн рублёў, аднак пры такіх стаўках ахвотных пазмагацца за лот не знайшлося.

Цяпер жа, як расказаў «Анлайнеру» прадстаўнік Беларускай універсальнай таварнай біржы, паўдзельнічаць у таргах вырашылі 15 заяўнікаў. Стартавалі таргі а 10:00 26 снежня, а скончыліся толькі ў 01:55 27 снежня. Усяго было зроблена 63 519 ставак.

У выніку казарма дасталася таму, хто прапанаваў за яе максімальную суму, а менавіта 352 564 рублі. То-бок цана за аб'ект вырасла ў 9,5 тысячы разоў.

Раней паведамлялася, што на плошчах, якія ўжо перажылі частковую перапланіроўку, замену перагародак і ўстаноўку новых вокнаў, можна адкрыць офісы, музей, студыі.

«Прадалі ўчора і яшчэ адну гістарычную каштоўнасць — абарончую казарму «Ж-З». Гэта частка Брэсцкай крэпасці. Таргі выніковыя: пачатковая цана была 37 рублёў, а цана продажу — 5516. У таргах узялі ўдзел 4 заяўнікі, якія за 28 хвілін зрабілі 988 ставак. У абодвух выпадках пераможцамі сталі юрыдычныя асобы, якія працуюць у сферы будаўніцтва», — растлумачылі ў БУТБ.

Чытайце таксама:

Сядзібу Абуховічаў у Нясвіжскім раёне зачысцілі ад гістарычных будынкаў

Пад Гальшанамі прадаюць 120-гадовы спіртзавод па цане старога аўто

Шматпакутны гандлёва-забаўляльны цэнтр у Мінску будуць прадаваць з аўкцыёну трэці раз

У Быхаве ўсё ніяк не прададуць узлётна-пасадачную паласу

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3