Сярод кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў з’явіўся Віктар Азаронак. Пакуль што ён працуе намеснікам старшыні Лепельскага райвыканкама і адказвае за сацыяльную сферу — пытанні адукацыі, культуры і аховы здароўя.

Віктар Азаронак балатуецца па сваёй жа Лепельскай акрузе №23. І пакуль што не мае ніводнага канкурэнта. Магчыма, хто-небудзь дадасца пасля, але выбары могуць быць і безальтэрнатыўнымі.

(Дапоўнена: суперніца ўсё ж з'явілася, гэта дырэктарка Чашніцкага гістарычнага музея Наталля Залеская)

Віктар Азаронак — брат прапагандыста з 1990-х Юрыя Азаронка і, адпаведна, дзядзька прапагандыста Рыгора Азаронка.

Некалькі гадоў таму чыноўніка спрабаваў патроліць Андрэй Павук, але Віктар Азаронак адказваў максімальна стрымана і не рэагаваў на правакацыйныя пытанні.

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
2