Міхаэль Крэчмер. Фота: Michael Sohn / AP

Міхаэль Крэчмер. Фота: Michael Sohn / AP

Ён таксама віцэ-старшыня кансерватыўнага Хрысціянска-дэмакратычнага саюза на агульнагерманскім узроўні. Раней палітык выказваўся за пастаўкі расійскага газу і рамонт «Паўночнага патоку», супраць перадачы УСУ нямецкіх крылатых ракет Taurus і за дыпламатычнае вырашэнне канфлікту ва Украіне.

Цяпер ён заявіў, што Кіеву варта пагадзіцца на часовую страту часткі тэрыторый, піша Bild.

«Магчыма, для спынення агню Украіне спачатку давядзецца прызнаць, што пэўныя тэрыторыі часова недаступныя для Украіны, — сказаў Крэчмер у інтэрв'ю выданням медыягрупы Funke. — Ніводны квадратны метр украінскай тэрыторыі не стаў расійскім. <…> Але, як і ў выпадку з іншымі буйнымі канфліктамі, для канчатковага рашэння спатрэбіцца час».

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
13