Прынц Луі на фота другі справа. Фота: Kin Cheung / AP

Прынц Луі на фота другі справа. Фота: Kin Cheung / AP

Пяцігадовы Луі Уэльскі — сын прынца Уільяма і Кейт Мідлтан. Луі — чацвёрты ў чарзе спадчыннік брытанскага трона.

Некалькі дзён таму ён разам з усёй каралеўскай сям'ёй наведаў калядную службу ў царкве св. Марыі Магдаліны ў Сандрынгеме на паўночным усходзе Англіі.

Як адзначае аглядальнік Bild Бэціна фон Шымельман, Луі ўпершыню з'явіўся на публіцы ў штанах, а не ў шортах.

Раней юны прынц выходзіў у свет выключна ў шортах, нават у халоднае надвор'е. Журналістка піша, што ў чапурыстай Англіі шорты — прыкмета вышэйшага класа, сярод арыстакратаў там дагэтуль лічыцца вельмі вытанчаным адзяваць хлопчыкаў толькі ў шорты да 8-9 гадоў.

Як тлумачаць брытанскія эксперты моды, у краіне гістарычна склалася, што шорты — сімвал прыналежнасці да вышэйшага пласта грамадства, штаны — да сярэдняга класа, а джынсы — да ніжэйшага.

Клас
18
Панылы сорам
9
Ха-ха
22
Ого
7
Сумна
0
Абуральна
2