Наступствы расійскіх ракетных абстрэлаў у Адэсе, 23 ліпеня 2023 года. Фота: AP / Libkos

Наступствы расійскіх ракетных абстрэлаў у Адэсе, 23 ліпеня 2023 года. Фота: AP / Libkos

Па словах кіраўніка ваеннай адміністрацыі Адэскай вобласці Алега Кіпера, папярэдне 25 помнікаў архітэктуры былі пашкоджаныя расейцамі пры атацы на Адэсу гэтай ноччу.

Сярод іх будынкі XIX-XX стагоддзя:

— дом Чыжэвіча,

— дом Папудавай,

— дом Заблудаўскага,

— дом Гагарына,

— дом Януша,

— дом Жданавай,

— дом Расель дэль Турко,

— дом Маса,

— асабняк Манук-Бея,

— дом Кавалеўскага,

— дом Пора,

— дом Машэўскага і іншыя.

Гістарычны цэнтр Адэсы знаходзіцца пад абаронай ЮНЕСКА.

Сёння Расія выпусціла па Адэскай вобласці 19 ракет: пяць крылатых «Онікс», тры ракеты Х-22, чатыры «Калібры», пяць ракет «Іскандэр-К» і дзве — «Іскандэр-М», як паведамілі ў Паветраных сілах Украіны.

Збіць удалося толькі дзевяць ракет — чатыры «Калібры» і пяць «Іскандэр-К».

Паведамлялася, што падчас атакі адзін чалавек загінуў, больш за 20 параненыя.

Чытайце таксама:

Расіяне зноў бамбілі Адэсу. Разбураны праваслаўны сабор

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
19