Tut.by

Tut.by

Намеснік міністра замежных спраў Украіны Яўген Енін выказаўся пра дзеянні Беларусі ў «справе хасідаў», што завіслі на нейтральнай паласе паміж Беларуссю і Украінай, піша Радыё Свабода.

«Улады Беларусі свядома садзейнічаюць таму, каб у раёне пунктаў пропуску была вялікая колькасць людзей».

Беларускія ўлады «літаральна некалькі дзён таму ўносяць Ізраіль у чырвоны спіс: для грамадзян, якія прыбываюць з гэтай дзяржавы, забаронены нават элементарна транзіт. Але беларускія ўлады вырашаюць парушыць чамусьці сваё ўласнае заканадаўства і дазваляюць уезд на тэрыторыю сваёй краіны соцень і соцень прадстаўнікоў дзяржавы Ізраіль. Больш за тое, яны ствараюць умовы для іх транзіту ў бок украінска-беларускай мяжы. Яны відавочна свядома садзейнічаюць таму, каб у раёне пунктаў пропуску была вялікая колькасць людзей, што відавочна не спрыяе прафілактыцы распаўсюджвання COVID-19».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0