© DELFI / Andrius Ufartas

© DELFI / Andrius Ufartas

Міністэрства аховы здароўя Літвы паведамляе, што ў нядзелю ўвечары выявілі яшчэ 14 новых выпадкаў каранавіруса (COVID-19). Усяго на гэты момант іх 143, піша Delfi.lt

11 выпадкаў пацвердзілі ў лабараторыі Нацыянальнага цэнтра грамадскага аховы здароўя. Адзін хворы вярнуўся з Вялікабрытаніі, 9 кантактавалі з асобамі, якія вярнуліся з Нарвегіі, яшчэ адзін ўзор быў узяты ў мабільным пункце. 3 выпадкі пацверджаны ў Каўнаскай клініцы, усе ўзоры ўзятыя ў мабільным пункце. Пачаты эпідэміялагічныя расследаванні.

Калі браць працэнтныя суадносіны, то ў Літве зафіксаваныя 53 выпадкі на 1 млн насельніцтва. У Беларусі па стане на выходныя было 76 выпадкаў, або 8 на 1 млн чалавек

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0