Усерасійскае галасаванне па папраўках да Канстытуцыі, прызначанае на 22 красавіка, могуць перанесці на чэрвень з-за пандэміі, паведамляюць «Ведамасці».

Газета піша, што рашэнне аб пераносе ўжо прынятае, хоць канчаткова новая дата пакуль не зацверджана. Яе могуць абвясціць да 25 сакавіка.

Кіраўнік ЦВК Эла Памфілава раней дапускала, што галасаванне па Канстытуцыі могуць перанесці на «больш спрыяльны час» пры негатыўнай ацэнцы сітуацыі з каранавірусам. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін таксама выступіў за перанос на больш позні тэрмін, хоць у Крамлі не бачылі «паказанняў» для іншых дат.

Новыя папраўкі да расійскай Канстытуцыі дазваляюць Пуціну заставацца ва ўладзе да 2036 года. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0