Тэлеграм-канал «Кульгавы д'ябал» паведаміў, што памёр Уладзімір Чумачэнка, былы следчы пракуратуры па асабліва важных справах.
Уладзімір Чумачэнка, фота sb.by
Чумачэнка спрычыніўся да расследавання бадай што ўсіх гучных знікненняў, у якіх грамадства бачыць палітычны след: ён расследаваў знікненні Ганчара, Захаранкі, Красоўскага і Завадскага. Нагадаем, што вінаватыя ў знікненні апазіцыйных палітыкаў так і не былі прыцягнутыя да адказнасці.
Праводзіў ператрус у офісе БНФ пасля «Чарнобыльскага шляху» 1996 года.
Ён жа расследаваў забойства журналісткі Веранікі Чаркасавай.
У інтэрнэце ёсць згадкі, як ён выносіў пастанаўленне аб псіхіятрычнай экспертызе сына Чаркасавай, а сваякі тады схавалі яго ад псіхушкі ў Расіі, пакуль суд не прызнаў гэтую пастанову незаконнай.
Па інфармацыі канала, Чумачэнка памёр ад праблем з сэрцам, яму было 63 гады.
Чытайце таксама: У ДТЗ загінуў ад’ютант экс-міністра Сівакова, які быў датычны да расстрэльнага пісталета
Варта адзначыць, што расследаваннем спраў знікнення апошнім часам займаўся іншы чалавек, усяго следчых змянілася некалькі.
Чумачэнка быў у складах першых следчых груп.