Беларускі экзархат Рускай праваслаўнай царквы выступіў супраць «агрэсіўнага ўмяшання» Канстанцінопальскага патрыярхата ва ўнутраныя справы РПЦ ва Украіне. Зварот змешчаны на сайце Беларускага экзарзата.
У сувязі з праяўленым антыкананічным умяшаннем Патрыярха Канстанцінопальскага Варфаламея ва ўнутраныя справы РПЦ Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы пастанавіў:
1. Аднагалосна і аднадушна падтрымаць пазіцыю Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсёй Русі Кірыла і Святога Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы, выяўленую ў афіцыйнай Заяве ад 8 верасня 2018 года, у сувязі з прызначэннем двух іерархаў Канстанцінопальскага Патрыярхата — архіепіскапа Памфілійскага Данііла і епіскапа Эдмантанскага Іларыёна — «экзархамі» Канстанцінопальскага патрыярхата ў горад Кіеў.
2. Выказаць пратэст супраць дзеяння Канстанцінопальскага Патрыярхата, бо яно прадстаўляе сабой агрэсіўнае ўмяшанне адной Памеснай Царквы ва ўнутраныя справы іншай Памеснай Царквы, накіраванае на падрыў асноў Міжправаслаўнага міру і адзінства.
Сінод БПЦ таксама выказвае ўсебаковую падтрымку мітрапаліту Кіеўскаму і ўсёй Украіны Ануфрыю — кананічнаму Прадстаяцелю УПЦ, а таксама заклікае сведчыць аб непарыўным духоўным адзінстве «праваслаўных хрысціян брацкіх народаў Беларусі, Расіі і Украіны — дзяцей РПЦ, што паходзяць з Кіеўскай хрысцільнай купелі».