Паліна Шарэнда-Панасюк

Паліна Шарэнда-Панасюк

«Прывялі нейкага дзяжурнага адваката і пры ім усе зрабілі», — сказаў Андрэй Шарэнда.

Жанчына павінна была выйсці на волю 21 траўня. Па словах Шарэнды, у апошні час у яе было некалькі спагнанняў, яшчэ яе змяшчалі ў ШІЗА і ПКТ.

Сваякі хацелі прынесці актывістцы перадачу, але ў іх яе не ўзялі — у СІЗА сказалі, што «хтосьці ўжо прынёс прадукты раніцай».

Маці дваіх дзяцей Паліна Шарэнда-Панасюк была першапачаткова асуджаная на два гады пазбаўлення волі. Потым яе яшчэ двойчы пакаралі па артыкуле 411 КК РБ за «непадпарадкаванне адміністрацыі». Такім чынам, агульны тэрмін склаў ужо 4 цалкам адбытыя гады пазбаўлення волі.

Увесь гэты час жанчына падвяргалася моцнаму псіхалагічнаму ціску і спагнанням у калоніях ПК-4 і ПК-24. Таксама з'яўляліся паведамленні, што яе збівалі ў калоніі. 

Пэўны час таму праўладныя каналы апублікавалі «інтэрв'ю» з Палінай. У ім яна сказала, што напісала прашэнне аб памілаванні і спадзяецца на станоўчы вынік.

Чытайце таксама:

Паліна Шарэнда-Панасюк не выйшла на свабоду. Яна знайшлася ў Гомельскім СІЗА

Для Паліны Шарэнды-Панасюк устанавілі прэвентыўны нагляд. Яе нарэшце выпусцяць?

Да палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк зноў не пусцілі адваката

Палітзняволеная Шарэнда-Панасюк у эфіры БТ: Мая краіна самая лепшая

Праз дзень пасля заявы камітэта ААН пра Паліну Шарэнду-Панасюк на БТ паказалі палітзняволеную

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
21