Ва ўсходняй частцы італьянскага вострава Сіцылія пачалося вывяржэнне вулкана Этна пасля васьмі месяцаў зацішша, паведамляе La Repubblica.

Reuters

Reuters

Гіганцкія аранжавыя фантаны лавы можна ўбачыць з горада Катанія і курортнага горада Таарміна.

Паводле даных выдання, вывяржэнне Этны суправаджаецца выбухамі.

Паведамляецца, што попел можа парушыць бачнасць для пілотаў, аднак на дадзены момант аэрапорт Катанія застаецца адкрытым.

comunicazione.ingv.it

Як вядома, Этна — самы высокі і актыўны вулкан Еўропы. У мінулы раз вулкан вывяргаўся ў маі 2016 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?