Інфармацыя пра бунт у Кіраваградскай калоніі № 6 ва Украіне з'яўляецца недакладнай, піша выданне «Новини Кіровоградщини» са спасылкай на паведамленне ўстановы.
Калонія працуе ў штатным рэжыме, заявілі ва ўстанове. «Інфармацыя пра напады на супрацоўнікаў установы, забранне ключоў і выломліванне дзвярэй з'яўляецца непраўдзівай i недакладнай», - прыводзіць выданне паведамленне калоніі.
У паведамленні падкрэсліваецца, што 2 чэрвеня калонію наведалі прадстаўнікі ўпаўнаважанага па правах чалавека пры Вярхоўнай Радзе, якія «пацвердзілі стабільнае аператыўнае становішча» ў калоніі.
0
0
0
0
0
0