Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Дэпутат ад КПРФ Міхаіл Мацвееў прапануе прыраўняць нацыянальныя дыяспары да замежных агентаў і забараніць замежнае фінансаванне дыяспаральных аб'яднанняў.

Ён уключыў гэтую норму ў праект новай рэдакцыі закона аб нацыянальных культурных аўтаноміях. Згодна з дакументы, да замежных агентаў прапануецца прыраўняць дыяспары тых этнічных супольнасцяў, якія маюць свае дзяржавы за межамі Расіі, паведамляе «Настоящее время».

На думку Мацвеева, колькасць нацыянальнасцяў, у якіх ёсць свае дзяржавы, у Расіі расце. Дыяспары пры падтрымцы сваіх дзяржаў будуюць свае структуры, якія ў перспектыве могуць насіць «дэструктыўны характар».

Ініцыятыву Мацвеева ўжо раскрытыкаваў намеснік старшыні профільнага камітэта Дзярждумы Ільдар Гільмутдзінаў. Ён заклікаў не змешваць «у адным катле» мігрантаў і грамадзян Расеі, а таксама адзначыў, што грамадзяне Расіі іншых нацыянальнасцяў маюць права на захаванне сваёй культуры і традыцый.

У Расіі афіцыйна дзейнічае Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў. Усяго ў 41 рэгіёне РФ зарэгістраваныя 80 грамадскіх арганізацый беларускай дыяспары, з іх 16 рэгіянальных і 35 мясцовых нацыянальна-культурных аўтаномій.

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
5