У чавускім кафэ «Ліга» здарылася масавае атручэнне прадуктамі харчавання. Пацярпелі, паводле неафіцыйнай інфармацыі, каля 20 чалавек.

Атручэнне здарылася 3 чэрвеня. З таго моманту і па гэты час названы аб'ект грамадскага харчавання закрыты. 

У Магілёўскім абласным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі адмовіліся пракаментаваць сітуацыю з масавым атручэннем у Чавусах, спаслаўшыся на неабходнасць афіцыйнага запыту.

Між тым ва ўпраўленні Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці адзначылі, што ніякай крымінальнай справы па факце масавага атручэння ў Чавусах пакуль не распачыналася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?