Будынак Упраўлення Данецкай чыгункі ў цэнтры Данецка зараз кантралюецца аўтаматчыкамі з «Данецкай народнай рэспублікі».

Супрацоўнікі, якія знаходзяцца ў захопленым доме, папярэджваюць: магчымае поўнае спыненне чыгуначнай камунікацыі ў Данецкай вобласці, у тым ліку па міжнародных кірунках.

«Каля 8.00 невядомыя людзі з георгіеўскімі стужкамі заблакавалі ўсе ўваходы ва Упраўленне Данецкай чыгункі. Падняліся на другі паверх упраўлення, дзе знаходзіцца кіраўніцтва Данецкай чыгункі. Потым прыехалі кіраўнікі «ДНР» і ў нас пачаліся зборы».

У захопленым памяшканні застаецца калектыў дзяржслужачых.

«Мы ў шоку, не ведаем, ці зможам выйсці жывымі. З будынка упраўлення пакуль нікога не выпускаюць», — кажа супрацоўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?