Слуцкая радзільня. У жыхара Слуцка Аляксандра напярэдадні ўвечары (у 18.45) нарадзілася дачка. У чацвер, 8 мая, сабраўшыся з кампаніяй сваіх сяброў, ён наняў аўтавышку і павіншаваў сваю жонку Кацярыну. Шчаслівы бацька падняўся да вокнаў палаты жонкі і замацаваў на акне букет руж і паветраныя шарыкі.
У сям'і Аляксандра і Кацярыны ўжо ёсць двухгадовы сын Ваня, і нованароджаная случанка Маша стала другім дзіцем у іх сям'і.
0
0
0
0
0
0