Расія прадаставіць Беларусі крэдыт $450 млн, пагашэнне якога пачнецца ў студзені 2017 года, вынікае з распараджэння, размешчанага на сайце Кабміна РФ у чацвер.

У канцы снежня міністр фінансаў Антон Сілуанаў паведаміў, што Расія дасць Беларусі са свайго федэральнага бюджэту на 2014 год $450 млн у якасці крэдыту пад 4% гадавых на дзесяць гадоў.

«Беларускі бок пагашае выкарыстаны крэдыт шляхам пераводу расійскаму боку сродкаў у далярах ЗША 14 роўнымі паўгадавымі долямі 15 студзеня і 15 ліпеня кожнага года, першы плацёж будзе ажыццёўлены 15 студзеня 2017 года», — адзначаецца ў дакуменце Кабміна.

Працэнты па крэдыце будуць налічвацца з даты яго выкарыстання, апошняя выплата працэнтаў ажыццяўляецца адначасова з апошнім плацяжом у пагашэнне асноўнага доўгу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?