Валянціна і Уладзімір.

Валянціна і Уладзімір.

«Былі толькі сябры і родныя. Не хацелі, каб і ў нас, як летась у Міколы Дземідзенкі, былі затрыманні»,

— сказала Валянціна.

Сведкам з боку Уладзіміра быў таксама былы палітвязень Васіль Парфянкоў, з боку Валянціны — Марта Філіпенка.

«Я сама актывістка. І мне не страшна, што Валодзю часта арыштоўваюць... А папаўненне толькі пасля рэвалюцыі! Мы хочам, каб дзеці выраслі пры лепшай уладзе».

Інтэрнэт абляцела ружа з хлеба, якую Уладзімір выляпіў для каханай, калі апошні раз адбываў адміністрацыйны арышт. Да вяселля падарунка сваімі рукамі не зрабіў, але спяваў для маладой пад гітару — песні «Ляпісаў», N.R.M.

Ладу й шчасця маладым!
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?