У лютым жыхар сталіцы зайшоў у вясельны салон на вуліцы Веры Харужай. Там ён нагледзеў сабе куртку адной з наведвальніц.

Мужчына скраў куртку з вешалкі, у кішэнях ён знайшоў ключы, флэшку і грошы. Мінчуку куртка спадабалася, і ён пачаў яе насіць, чым выклікаў кпіны з боку сяброў: тыя сцвярджалі, што куртка жаночая, паведамляюць «Мінск-Навіны».

У выніку мужчына куртку выкінуў. Але шлейф гісторыі яго ўсё ж дагнаў. Міліцыя знайшла злодзея па камерах назірання. Як аказалася, гэта быў не першы эпізод: мінчук ужо быў судзімы за крадзеж, ён нідзе не працуе і стаіць на ўліку ў нарколага.

Суд прызначыў злодзею 2 гады хатняй хіміі. За новае парушэнне правілаў ён можа адправіцца ў калонію.

Чытайце таксама:

Салігорац «выпадкова» скраў у патэнцыйнай цешчы айфон за 3000 рублёў — і прадаў за 200

Мігрант скраў рацыю ў польскага памежніка на беларуска-польскай мяжы

У Шклове работнік птушкафабрыкі скраў амаль 20 тысяч куранятаў

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1