Ус у сваёй турэмнай форме.
Фота Насты Шамрэй і Таццяны Гаўрыльчык.
Фота Насты Шамрэй і Таццяны Гаўрыльчык.
Відэа Таццяны Гаўрыльчык і Насты Шамрэй
***
20:09
«Дзмітрый пачуваецца някепска. Нічога муж не падпісаў», — сказала Яўгенія Ус па тэлефоне карэспандэнту НН.
Сам былы палітвязень кажа, што «віншаваць яго няма з чым, пакуль не вызваленыя ўсе палітвязні» і што ён будзе змагацца за іх вызваленне.
* * *
Дзмітрый Ус быў кандыдатам у прэзідэнты на прэзідэнцкіх выбарах у снежні 2010 г. Затрыманы ў Мінску ў ноч з 19 на 20 снежня пасля масавай акцыі пратэсту. Утрымліваўся ў СІЗА КДБ. Днём 20 снежня выпушчаны адтуль пад падпіску пра нявыезд. Доўгі час з’яўляўся падазраваным па справе аб масавых беспарадках, прынцыпова застаўся ў Беларусі.
У інтэрв’ю НН ён у маі 2011 г. заявіў: «За ідэю гатовы пакутаваць [змена выбарчага заканадаўства]. Лічу, што яна разумная, граматная. Што б ні здарылася, я яе не адракуся. Трэба даводзіць яе да канца. Каб нашы беларусы былі абароненыя законам і бюлетэнямі. (…) Вы ведаеце, я ляжаў у рэанімацыі шмат разоў. Я бачыў столькі смерцяў… У мяне проста ёсць ідэя. Не важна, дзе спаць. Галоўнае, каб дух не быў зломлены. Не хачу, каб беларусы былі рабамі. … Я не лічу сябе вінаватым. Якая гэта свабода — уцякаць ад сваіх родных, ад народа? У мяне тут сваякі, сябры. Мне гэта не трэба. Няхай бяжыць той, хто гэта робіць».
* * *
Абвінавачванне па артыкуле 293 КК прад’яўлена 18 сакавіка 2011 (арганізацыя масавых беспарадкаў). 26 мая суддзя Людміла Грачова прызнала яго вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў. Пракурорам выступаў Кірыл Чубкавец, які прасіў Уса пакараць сямі гадамі зняволення.
Ус быў асуджаны на пяць з паловай гадоў зняволення.
Тэрмін адбываў у шклоўскай калоніі, яму там далі
За кратамі працягваюць знаходзіцца два кандыдаты ў прэзідэнты — Мікола Статкевіч і Андрэй Саннікаў.
нагадаем, што 30 верасня на