У выпадку станоўчага выніку ці нязробленага тэсту падарожнік павінен будзе самаізалявацца ў гасцініцы за свой кошт. Выдаткі за тэст ён таксама павінен несці сам, паведамляе Delfi.lv.
Гэтае правіла дзейнічае з 12 сакавіка і адносіцца да ўсіх, хто прыязджае ў Латвію з краін, якія не ўваходзяць у ЕС, за выключэннем Швейцарыі і Брытаніі.
Тэст трэба зрабіць і ў трэцяй краіне перад выездам, і ў Латвіі.
Прычым гэтае правіла адносіцца і да дзяцей, і да тых, хто ўжо зрабіў прышчэпку, і да тых, хто едзе ў Латвію з трэцяй краіны праз іншую краіну ЕС.
Зроблены тэст не адмяняе неабходнасці выконваць пасля прыезду дзесяцідзённую самаізаляцыю.