— Мне вельмі прыемна чытаць, што гэты год для нашай краіны стаў незвычайным, і мы пачалі змены і рух у правільным кірунку. І хоць у нас шмат балот, і прабівацца праз іх складана, і здаецца, атрымліваецца не вельмі хутка, але я веру, што большая частка людзей зразумела, што трэба выбірацца з гэтай багны. А значыць, усё правільна і зроблена не дарма.

— Так ужо атрымалася, што мне таксама ўдалося ўбачыць восеньскі Мінск і прыроду. Гэта і на самай справе вельмі прыгожа!

Тым больш што я ўжо пісаў пра восень як маю любімую пару года. І я таксама не люблю спякоту, але ацаніць лета гэтага года (хоць і не па надвор'і) магу толькі станоўча:)

— Некалькі слоў пра маё здароўе. Усё больш-менш стабільна, і гэта нават можна было пабачыць па БТ:) Так што ўсе пытанні з гэтай нагоды, спадзяюся, адпалі.

— Мае заняткі тут вельмі стандартныя: чытанне, пісанне, павышэнне кампетэнцый у беларускай і англійскай мовах. Дарэчы, я тут таксама арганізаваў курсы англійскай для пачаткоўцаў:)

Шахматы і шашкі ёсць, але няма партнёраў:( Таму проста разыгрываю партыі з кніжак. Хоць пару дзён партнёр па шахматах і шашках быў. Так што ўспомніў і рэальную гульню.

— Усім прывітанне і маё захапленне імі! Разам — пераможам!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0