Пераможца нацыянальнага адбору на дзіцячае «Еўрабачанне — 2019» па меркаванні беларусаў Марыя Ермакова прэзентавала песню «Сонца Ваяры», якую прысвяціла Беларусі. 

Імя Марыі Ермаковай даўно вядома беларускаму слухачу: менавіта яна мусіла ехаць на конкурс «Еўрабачанне», бо гледачы ў адборы прагаласавалі менавіта за яе беларускамоўную песню «Вятры», але журы паставіла дзяўчынку толькі на пятае месца, аддаўшы перавагу іншай выканаўцы. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0