Сёння ў Мінску затрымана больш як 10 удзельніц традыцыйнага жаночага маршу, перадаюць праваабаронцы «Вясны». Некаторыя з іх былі схопленыя на падыходах да месца пачатку шэсця ў скверы Сімона Балівара, пра гэта паведамлялі чытачы «Нашай Нівы»: 

Аказалася таксама, што затрымалі здымачную групу Sky news: грамадзянку Вялікабрытаніі Даяну Магнэй, а таксама мясцовых калег Анастасію Лявонаву і Вадзіма Нячаева. Грамадзянка Вялікабрытаніі працуе па акрэдытацыі МЗС. Журналістаў затрымалі на вуліцы Якуба Коласа, завезлі ў Савецкае РУУС, а пасля адпусцілі. 

Увечары адпусцілі і палову затрыманых удзельніц маршу. 

Спіс затрыманых сёння знойдзеце па спасылцы. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0