Кампаніі Apple і Google пачалі сумесную працу над тэхналогіяй, якая дазволіць карыстальнікам адсочваць магчымыя кантакты з хворымі на COVID-19, паведамляе Google.

Google і Apple заяўляюць аб сумесных намаганнях, каб зрабіць магчымым выкарыстанне тэхналогіі Bluetooth для дапамогі ўрадам і медыцынскім установам у памяншэнні распаўсюджвання віруса.

Дзве кампаніі працуюць над комплексным рашэннем для садзейнічання адсочванню кантактаў, пры гэтым прыватнасць карыстальнікаў будуць абаронена.

Рашэнне будзе ўкараняцца ў два этапы. Так, у маі абедзве кампаніі забяспечаць узаемадзеянне паміж прыладамі Android і iOS, якія выкарыстоўваюць праграмы органаў аховы здароўя.

Акрамя таго, найбліжэйшыя месяцы Apple і Google будуць працаваць над тым, каб распрацаваць больш шырокую платформу адсочвання кантактаў на аснове Bluetooth.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0