Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, патрыяршы экзарх усяе Беларусі сустрэўся ў Мінскім епархіяльным упраўленні з паслом Беларусі ў Літве і ў Фінляндыі (па сумяшчальніцтве) Уладзімірам Дражыным.
Патрыяршы экзарх узнагародзіў Уладзіміра Дражына ордэнам Крыжа прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай. Як растлумачылі БелТА у экзархаце, узнагарода была ўручана "ва ўвагу да ўсердных работ у сувязі з 65-годдзем з дня нараджэння".