Паболей афіцэрскіх лычак партыяў
Прамоваў з офісаў, вядомасці ў СМІ,
Каб палітолаг Мудакоў назваў вас вартымі,
Цікавымі і перспектыўнымі людзьмі.
Усё зглытне фэйсбук, зжарэ газета
Партрэт, праграму і бясконцыя нулі.
Кавалак восені, шматочак лета...
Рабілі як маглі – зрабілі, што змаглі.
Прайгралі... ці не выпіць нам за гэта?
Сцяг над сталом – хоць рукі выцірай...
Тымчасам краты-рэбры рэжуць небакрай
Для тых, хто барацьбу абраў за мэту.
Комментарии
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера