Вакцына Pfizer супраць COVID-19 прыкладна на 90% эфектыўная супраць штаму «Дэльта», які ўжо выявілі ў Беларусі. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік Pfizer у Ізраілі, паведамляе Reuters.
Паводле Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, упершыню выяўленая ў Індыі Delta становіцца дамінуючай у свеце версіяй каранавіруса.
«Даныя даследаванняў паказваюць на тое, што наша вакцына вельмі эфектыўная, каля 90%, у прадухіленні COVID-штаму «Дэльта», — распавёў медыцынскі дырэктар Pfizer у Ізраілі.