У Беларусі распачатая першая крымінальная справа за ўхіленне ад выплаты страхавых узносаў (крымінальная адказнасць ўведзена з 19 чэрвеня 2021 года пасля ўступлення ў сілу змяненняў у Крымінальны кодэкс). Сярод фігурантаў — службовыя асобы Бабруйскага камерцыйнага прадпрыемства, якое займаецца стварэннем рэкламы, паведамляе Камітэт дзяржкантролю.

«Варта адзначыць, што ў дачыненні да іх раней ужо была заведзена і цяпер расследуецца крымінальная справа па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса за ўхіленне ад выплаты падаткаў па фактах нявыплаты ў бюджэт падаходнага падатку пры выплаце «шэрай» зарплаты больш за 100 супрацоўнікам гэтага закрытага акцыянернага таварыства», — паведамляе ведамства.

Паведамляецца, што ў фонд сацыяльнай абароны насельніцтва недаплачана амаль 375 тысяч рублёў.

Распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 2433 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты страхавых узносаў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0