Пра гэта паведаміў журналістам генпракурор Андрэй Швед, піша БЕЛТА.
«Да нас афіцыйна ніхто не звяртаўся», — сказаў ён.
Раней прадстаўнікі «Генпракуратуры ЛНР» заявілі, што правялі «следчыя дзеянні з Раманам Пратасевічам».
У сваю чаргу старшыня СК Дзмітрый Гара 14 чэрвеня заявіў журналістам, што «ніякіх запытаў з-за мяжы аб правядзенні следчых дзеянняў з Раманам Пратасевічам не паступала».
Па яго словах, каб прадстаўнікі любых замежных дзяржаў маглі ўдзельнічаць у нейкіх следчых дзеяннях з Пратасевічам або патрабаваць выдачы, падставай з'яўляюцца міжнародныя запыты, хадайніцтвы, даручэнні, «якія накіроўваюцца ў адпаведнасці з дзеючымі міжнароднымі прававымі актамі і на падставе ўнутранага заканадаўства».